Новости МИНСКОГО ЗАВОДА ИГРИСТЫХ ВИН
27.03.2024

Новая дэгустацыйная зала

ААТ «МІНСКІ ЗАВОД IГРЫСТЫХ ВІН» у 2023 годзе запусціў экскурсійныя туры па прадпрыемстве, а сёння прадстаўляе вашай увазе новую дэгустацыйную залу!

Трохі перадгісторыі:
У 2023 годзе, на радасць знатакам вытанчаных напояў і аматарам займальных прыгод, ААТ "Мінскі завод iгрыстых він" з вялікім задавальненнем аб'явіў аб запуску пастаянных экскурсій на сваёй тэрыторыі. Падарыў экскурсантам унікальную магчымасць раскрыць сакрэты вытворчасці ігрыстых і ціхіх він вышэйшай якасці!
Варта згадаць, што ўдзельнікам экскурсіі можа быць толькі асоба, якая дасягнула 18 гадовага ўзросту.
У сакавіку 2024 года на прадпрыемстве адчыніла свае дзверы новая дэгустацыйная зала, якая стваралася для таго, каб кожны экскурсант змог адчуць сябе ў ролі дэгустатара і яшчэ глыбей пагрузіцца ў атмасферу вінаробства.

Экскурсійная праграма арганізавана наступным чынам:
Самую падрабязную і актуальную інфармацыю аб экскурсіях усе ахвочыя могуць знайсці на сайце прадпрыемства (https://wines.by/excursions/).
Жадаючыя наведаць прадпрыемства браніруюць дату і час наведвання на сайце, альбо па тэлефоне, робяць аплату экскурсійнай праграмы - на ўмовах перадаплаты.
Экскурсіі праводзяцца ў працоўныя дні па чацвяргах і пятніцах кожнага каляндарнага тыдня (не больш за адну экскурсію ў дзень). Пачатак экскурсіі ў 14.00

Варыянты і працягласць экскурсій:
з дэгустацыяй - не больш за 2 гадзіны;
без дэгустацыі - не больш за 1,5 гадзіны.

Групы экскурсантаў суправаджаюць вопытныя супрацоўнікі прадпрыемства, якія падзеляцца цікавымі фактамі і раскажуць аб кожным этапе вытворчасці.

Праграма экскурсіі вельмі насычаная, у яе ўваходзіць:
- наведванне цэхаў прадпрыемства і азнаямленне з працэсам вытворчасці;
- азнаямленне з гісторыяй прадукцыі і прадпрыемства;
- азнаямленне з прадукцыяй, якая вырабляецца прадпрыемствам;
- дэгустацыя прадукцыі (калі абраны варыянт з дэгустацыяй), самая хвалюючая частка экскурсіі, якая дазволіць на некаторы час апынуцца ў ролі дэгустатара. Экскурсанты, пад чулым кіраўніцтвам вопытных спецыялістаў прадпрыемства, змогуць адчуць усё хараство дэгустацыйнага працэсу, даведаюцца аб арганалептычных характарыстыках вінаў, правілах падачы, гатунках, купажах і многае іншае.
Да дэгустацыі прапануюцца 7 відаў напояў, якія вырабляюцца прадпрыемствам, па 30 мл. кожнага наймення прадукта на аднаго ўдзельніка дэгустацыі пры органалептычнай ацэнцы якасці.

Экскурсія на ААТ «МІНСКІ ЗАВОД IГРЫСТЫХ ВІН» дазваляе падарыць сабе магчымасць акунуцца ў свет элегантнасці і вытанчанасці, адкрыць для сябе цуд стварэння выдатных прадуктаў без якіх не абыходзіцца ні адна імпрэза!

Далучайцеся да нашых сац. сетак